7 мая супрацоўнікі прадпрыемства прынялі ўдзел у караоке-конкурсе “Песні Перамогі”
Напярэдадні Дня Перамогі 7 мая супрацоўнікі прадпрыемства прынялі ўдзел у караоке-конкурсе “Песні Перамогі”, які праводзіўся сярод каманд першасных прафсаюзных арганізацый.
Па выніках конкурсу каманда прадпрыемства атрымала перамогу ў намінацыі “За патрыятызм”.
Музычны конкурс праводзіўся па адрасе вул. Кальварыйская, 17.