• Беларуская мова
  • Русский

Версія для людзей са слабым зрокам

У сталічнай ратушы прайшоў агульнагарадскі адзіны дзень інфармавання

19 снежня ў сталічнай ратушы прайшоў агульнагарадскі адзіны дзень інфармавання па тэме “Беларусь – краіна міру і згоды”.

У фармаце анлайн трансляцыі да ратушы былі падключаны дзевяць студый, уключаючы дзяржаўнае прадпрыемства “Гардарбуд”, з усіх раёнаў сталіцы.

Калектыў

У мерапрыемстве прынялі ўдзел эксперты з розных сфер і абласцей. Асноўнымі пытаннямі сустрэчы сталі этнаканфесійная палітыка Беларусі, гасціннасць у адносінах да гасцей з іншых краін, а таксама знешняя палітыка дзяржавы.

Сярод выступоўцаў трэба адзначыць прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Анатоля Глаза, загадчыка сектара філасофіі рэлігіі і рэлігіязнаўства, кандыдата філасофскіх навук, дацэнта Нацыянальнай акадэміі навук Наталлю Нікановіч, начальніка ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Мікалая Барэйку і намесніка начальніка ўпраўлення пагранічнага кантролю Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Кузьма а таксама прадстаўнікоў Беларускай праваслаўнай царквы, Рымска-каталіцкай царквы, Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання і Габрэйскага студэнцкага культурнага цэнтра “Гілель”.

Крыніца: minsknews.by, уласныя матэрыялы.