Інтэрв’ю Сяргея Панёва выдавецкаму дому “Беларусь сегодня” аб праекце пераводу сталіцы на артэзіянскую ваду
Завяршыліся работы па аб’екце “Перавод г. Мінска на водазабеспячэнне з падземных крыніц”. Комплекс мерапрыемстваў прадугледжваў рэканструкцыю існуючых помпавых станцый і станцый абезжалезвання, узвядзенне новай помпавай станцыі “Шчомысліца”, а таксама рэканструкцыю трох водазабораў: “Віцкаўшчына”, “Востравы” і “Феліцыянава”. Былі праведзены замена дзеючага абсталявання, перабурванне існуючых свідравін, а таксама бурэнне новых. На водазаборах былі заменены як трансфарматарныя падстанцыі, так і сілавыя агрэгаты.
Сяргей Панёў расказаў выдавецкаму дому “Беларусь сегодня” аб выніках рэалізацыі праекта пераводу сталіцы на артэзіянскую ваду:
«Толькі свідравінных помпаў, якія забяспечваюць належную эксплуатацыю, усяго заменена каля ста адзінак. Выкладзена амаль 130 кіламетраў сетак вадаправода, пачынаючы ад размеркавальных дробных дыяметраў і заканчваючы буйнымі магістральнымі вадаводамі. А для таго, каб у службаў была магчымасць бесперабойна забяспечваць водазабеспячэнне тэрыторый, пабудавана размеркавальная сістэма камер, якая дазваляе пераключаць ваду па асобных кірунках – рэзервовым і асноўным лініям водазабеспячэння.
Выніковай кропкай праекта стала будаўніцтва новай помпавай станцыі “Шчомысліца”. Гэты аб’ект пабудаваны хутка, якасна і рацыянальна. Узведзена вялізная машынная зала: устаноўлены не толькі дзесяць сілавых агрэгатаў, якія дастаўляюць ваду да спажыўцоў, але і дадатковыя рэзервуары чыстай вады, якія забяспечваюць неабходны для горада запас.
Многія працэсы кіравання наладжаны ў аўтаматычным рэжыме. А высокі ўзровень магутнасці станцыі і тэхналагічнага абсталявання дае магчымасць у выпадку неабходнасці падаваць ваду яшчэ ў большай колькасці. Таму, упэўнены, мы забяспечым горад Менск такім аб’ёмам чыстай артэзіянскай вады, які спатрэбіцца».
Крыніца: sb.by, president.gov.by.