Кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна сустрэўся з працоўным калектывам дзяржаўнага прадпрыемства «Гардарбуд»
27 красавіка 2023 | Адміністрацыя Працоўны калектыў Сустрэча
Сёння адбылася сустрэча кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска М.А.Палякова з працоўным калектывам дзяржаўнага прадпрыемства «Гардарбуд». У ходзе сустрэчы былі разгледжаны пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, будаўніцтва жылля, сацыяльнай інфраструктуры, добраўпарадкавання тэрыторыі раёна. Работнікі прадпрыемства цікавіліся пытаннямі арэнднага жылля, спартыўных мерапрыемстваў, месцамі адпачынку грамадзян.