Мы – сярод лепшых за навагодняе афармленне прамысловых прадпрыемстваў
27 лютага 2023 | Навіны Новы год Узнагарода
Адміністрацыяй Цэнтральнага раёна г. Мінска падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне арганізацый і тэрыторый раёна.
Дзяржаўнае прадпрыемства «Гардарбуд» па выніках агляду-конкурсу заняло ганаровае III месца ў намінацыі «Лепшае навагодняе афармленне прамысловых прадпрыемстваў» сярод прадпрыемстваў раёна.
Калектыў дзяржаўнага прадпрыемства «Гардарбуд» адміністрацыяй Цэнтральнага раёна г. Мінска ўзнагароджаны Падзячным лістом кіраўніка адміністрацыі са словамі падзякі за значны ўклад у эстэтычнае афармленне аб’ектаў Цэнтральнага раёна г. Мінска да мерапрыемстваў па святкаванні Новага 2023 года і Калядаў.