26 верасня – Адзіны дзень бяспекі
У Рэспубліцы Беларусь штогод праводзіцца Адзіны дзень бяспекі.
Асноўныя задачы мерапрыемства – правядзенне ў арганізацыях навучання работнікаў правільным дзеянням ва ўмовах пажараў і няштатных сітуацый, а таксама дзеянням па аказанні першай дапамогі (гэта значыць самадапамогі, узаемадапамогі), у тым ліку да прыбыцця спецыяльных службаў (ратавальнікаў, медыцынскіх работнікаў, міліцыі).
Актуальнасць мерапрыемства пацвярджаецца трагічнымі здарэннямі.
Штогод на аб’ектах арганізацый рэспублікі адбываюцца пажары. Так за 8 месяцаў 2024 г. на аб’ектах арганізацый адбылося 322 пажары, ад якіх загінула 6 чалавек і 16 траўміравана.
Кожны з нас можа патрапіць у сітуацыю, у якой яго жыццё і здароўе, а таксама тых, хто апынуўся побач, будзе залежаць ад правільнасці яго дзеянняў і паводзін.