• Беларуская мова
  • Русский

Версія для людзей са слабым зрокам

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі са 120-годдзем прафсаюзнага руху краіны

ФПБ

У гэтым годзе самая масавая грамадская арганізацыя Беларусі адзначае свой 120-гадовы юбілей.

“З пачатку мінулага стагоддзя прафесійныя саюзы нястомна стаяць на абароне правоў і інтарэсаў працы чалавека. Салідарнасць, справядлівасць, імкненне працаваць разам на карысць краіны – гэтыя прынцыпы заўсёды былі і застаюцца асновай вашай працы”, – гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што эстафету па вырашэнню надзённых пытанняў працоўных прыняла на сучасным этапе Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. “Грунтуючыся на балансе традыцый і навацый, па-сапраўднаму народнае аб’яднанне паспяхова садзейнічае развіццю сацыяльнага партнёрства паміж дзяржавай, работнікамі і наймальнікамі”, – падкрэсліў Прэзідэнт.

Залогам прызнанага аўтарытэту ФПБ сталі актыўны ўдзел у нарматворчай дзейнасці, эфектыўны кантроль за выкананнем працоўнага заканадаўства, адстойванне інтарэсаў Беларусі на пляцоўках Міжнароднай арганізацыі працы, канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Крыніца: 1prof.by.