Будоўля – пад прыцэлам «Народнага кантролю»
5 снежня 2022 | Ахова працы Будаўніцтва Прафсаюз
У праграме “Народны кантроль” узнімаюцца такія тэмы, як небяспечныя ўмовы працы, заніжэнне заработнай платы, завышэнне цэн і парушэнне правоў працоўных – усё тое, што тычыцца кожнага беларуса. У новым выпуску народны рэвізорра Канстанцін Герцаў разбярэцца, што значыць для будаўнічых кампаній чалавечае жыццё – расходны матэрыял або найвялікшая каштоўнасць? Чаму прафсаюзы б’юць ва ўсе званы, а наймальніку – усё роўна? Хто будзе адказваць за няшчасныя выпадкі са смяротным зыходам на будоўлі, калі забудоўшчык абвінавачвае субпадрадчыка? Няўжо ўласны камфорт для працаўніка важней, чым бяспека?
Нагадаем, што ўсе выпускі праграмы “Народны кантроль” можна ўбачыць на партале 1prof.by у спецыяльным праекце.