• Беларуская мова
  • Русский

Версія для людзей са слабым зрокам

Чыстыя гульні

У лесапарку “Мядзвежына” прайшлі прафсаюзныя экалагічныя спаборніцтвы “Чыстыя гульні”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 14 моладзевых каманд галіновых прафсаюзаў сталіцы, якія прадэманстравалі свае хуткасныя навыкі па зборы смецця і яго сартавання.

Атрыманыя сродкі ад здачы другаснай сыравіны пайшлі на аказанне бязвыплатнай адраснай дапамогі чацвераногім гадаванцам прадпрыемства «Фауна горада».

Сумеснымі намаганнямі каманды сабралі 975 кілаграмаў смецця!

Тройка фіналістаў:

1 месца – каманда Маладзёжнага савета Мінскага гарадскога савета дэпутатаў;

2 месца – каманда Маладзёжнага савета пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДП “Мінсккамунцепласетка”;

3 месца – каманда Маладзёжнага савета Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.