• Беларуская мова
  • Русский

Версія для людзей са слабым зрокам

Дадатковыя гарантыі работнікам ЖКГ прадугледзеў галіновы прафсаюз

У аўторак, 10 верасня ў штаб-кватэры ФПБ ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося падпісанне дапаўненняў да Тарыфнага пагаднення паміж сацыяльнымі партнёрамі – Міністэрствам ЖКГ і Беларускім прафсаюзам работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.

Мерапрыемства

Дакумент дзейнічае са снежня 2023 г., але наспела неабходнасць дапоўніць яго новымі нормамі. Яны будуць актуальныя з 2024 па 2026 гг. Дасягнутыя напярэдадні дамоўленасці ў прысутнасці прафактыву подпісамі змацавалі міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла і старшыня галіновага прафсаюза Юрый Дарагакупец.

Дапаўненні закранулі меры матэрыяльнага стымулявання для маладых спецыялістаў, а таксама работнікаў (былых работнікаў) прадпрыемстваў галіновага прафсаюза, якія дасягнулі ўстаноўленага пенсійнага ўзросту.

Такім асобам наймальнік абавязаны выплаціць аднаразовую грашовую ўзнагароду ў памеры і парадку, устаноўленым калектыўным дагаворам, але не менш як 5 базавых велічынь за кожны год у выпадку згоды на заключэнне або прадаўжэнне тэрміну дзеяння кантракта.

– Мы даўно звярнулі ўвагу на дэфіцыт кадраў у сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Мусіць, гэта самая балючая тэма для галіны на дадзены момант. Таму прыцягнуць моладзь і ўтрымаць тыя вопытныя кадры, якія ёсць – асноўная наша задача. Абмеркаваўшы ўсе гэтыя моманты з сацыяльным партнёрам, мы прынялі рашэнне ўвесці матывавальныя выплаты, каб падтрымаць тых людзей, якія хочуць пайсці на заслужаны адпачынак, але яшчэ патрэбны на вытворчасці, – падзяліўся старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Юрый Дарагакупец.

Дарагакупец

Ён зазначыў, што прафсаюз і профільнае міністэрства знаходзяць розныя шляхі, каб прыцягваць і ўтрымліваць кадры на прадпрыемствах галіны.

– Напрыклад, са свайго боку мы прапануем, што калі малады спецыяліст адпрацаваў належны тэрмін і падаўжае кантракт, каб ён атрымліваў аднаразовыя выплаты. Скажам, не менш за 5 базавых велічынь за кожны год. Гэта мінімум. Такая ж норма закране работнікаў з вялікім вопытам. Тая ж самая ўмова зараз будзе распаўсюджвацца на тых людзей, якія па запатрабаваных спецыяльнасцях маглі б яшчэ працаваць. Давайце не будзем хітраваць, 63 гады – гэта яшчэ не той узрост, калі чалавек сыходзіць на пенсію і ўжо недзеяздольны. Ён яшчэ можа працаваць і дапамагчы свайму прадпрыемству, – падсумаваў Юрый Дарагакупец.

Бакі таксама ўстанавілі змяншэнне нормы выпрацоўкі на працягу паўгода з пачатку самастойнай работы з захаваннем пры гэтым заработнай платы для выпускнікоў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, маладых спецыялістаў, маладых рабочых.

Больш падрабязна – у сюжэце 1prof.by:

Пасля афіцыйнай часткі, удзельнікам прэзентавалі выставу “Памяць пакаленняў”, якая праходзіць у Доме прафсаюзаў з 6 па 16 верасня і з’яўляецца працягам праекта “Асобы вызваліцеляў”. Праект прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і накіраваны на захаванне пераемнасці пакаленняў і захаванні гістарычнай мінуўшчыны краіны. У рамках ініцыятывы, работнікі сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі на працягу некалькіх месяцаў дасылалі ў прафсаюз фатаграфіі і гісторыі сваіх блізкіх, якія прайшлі праз вайну.

Выстава