• Беларуская мова
  • Русский

Версія для людзей са слабым зрокам

Дом, у якім жыве надзея

GORKOM TV запускае серыю ролікаў аб ДП “Фауна горада”, у працяг Прафсаюзнай дабрачыннай акцыі “Animal PROF SOS” запушчанай у пачатку 2024 года Рэспубліканскай Маладзёжнай радай Беларускага прафесійнага саюза работнікаў МПіКБП.

“Фауна горада” – месца, дзе ратуюць нават тых, на кім іншыя паставілі крыж. Усё гэта магчыма дзякуючы зладжанай працы прафесіяналаў, зоаабарончых арганізацый і неабыякавых людзей, закаханых у жывёл.

У гэтым выпуску можна пазнаёміцца ​​з падапечнымі, якія знаходзяцца на прадпрыемстве, паслухаць інтэрв’ю з работнікамі і кіраўніцтвам прадпрыемства, а таксама даведацца, як можна дапамагчы бяздомным жывёлам.