Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
14 сакавіка 2024 | Дзень Канстытуцыі Закон Канстытуцыя
15 сакавіка штогод адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін.
Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года.
Канстытуцыя 1994 года дзейнічае са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года.