Навагодняе віншаванне Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
31 снежня 2024 | Навагодняе віншаванне Прафсаюз ФПБ
Дарагія сябры!
Ад імя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас з Новым годам і Калядамі!
Навагоднія святы – гэта час душэўных сустрэч і светлых надзей, радасці зносін з блізкімі людзьмі. У гэтыя дні мы па традыцыі падводзім вынікі, успамінаем самыя яркія моманты адыходзячага года і будуем смелыя планы. Сёння ў нас ёсць галоўнае для ўпэўненай і паспяховай будучыні – гэта мір, спакой і імкненне да стварэння. Усё гэта ТРЭБА захаваць для нашых дзяцей, для нашай краіны.
Няхай 2025 год стане годам рэалізацыі ўсіх намечаных мэт, будзе шчодры на добрыя падзеі, радасныя эмоцыі і шчаслівыя моманты. Моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях вам і вашым блізкім!
Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Юрый Сянько