Пазнавальныя ролікі па тэме бяспекі жыццядзейнасці
Падборка пазнавальных ролікаў па тэме бяспекі жыццядзейнасці для дарослых і дзяцей ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
«Энцыклапедыя бяспекі»
“Энцыклапедыя бяспекі” з’яўляецца цыклам відэаролікаў, які здольны дапамагчы як дарослым, так і дзецям нагадаць правілы бяспекі. У відэа разабраны сітуацыі, у якіх можа апынуцца чалавек, а таксама паказаны алгарытм правільных дзеянняў, каб выстаяць у любой НС. Усе выпускі размешчаны на афіцыйным YouTube-канале Міністэрства.”Энцыклапедыя бяспекі” з’яўляецца цыклам відэаролікаў, які здольны дапамагчы як дарослым, так і дзецям нагадаць правілы бяспекі. У відэа разабраны сітуацыі, у якіх можа апынуцца чалавек, а таксама паказаны алгарытм правільных дзеянняў, каб выстаяць у любой НС. Усе выпускі размешчаны на афіцыйным YouTube-канале Міністэрства.
«Карыкатуры»
У гумарыстычных роліках персанажы трапляюць у недарэчныя сітуацыі з-за парушэння тэхнікі бяспекі. Усе выпускі можна паглядзець на афіцыйным YouTube-канале Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
«Чароўная кніга»
“Чароўная кніга” ўяўляе сабой вясёлы навучальны мультсерыял, створаны МНС Беларусі. Героі серыяла для дзяцей і дарослых – разумны Бабёр, неспакойная Птушка і дапытлівы Заяц – у цікавай форме расказваюць малышам правілы бяспекі: чаму дзецям нельга выходзіць на лёд, гуляць з запалкамі або як пазбегнуць электратраўмы і нават – сабраць мільёны праглядаў свайго роліка. Усе серыі ёсць на YouTube-канале МНС.
«Спецатрад 112»
Чатырохногія ратавальнікі – круты Профі, блогер Лайк, геній Эйнштэйн, майстар прыколаў і прыгод Йо-Йо і разумніца Афіна, якая ведае ўсе правілы бяспекі… Нягледзячы на розніцу тэмпераментаў, яны фарміруюць дружную згуртаваную каманду. Герояў чацвераногага выратавальнага атрада чакаюць займальныя прыгоды, небяспекі і весялосць. Усе серыі мультсерыяла можна ўбачыць на афіцыйным YouTube-канале МНС.