• Беларуская мова
  • Русский

Версія для людзей са слабым зрокам

Прафсаюзы далучыліся да акцыі “Дай лесу новае жыццё”

26 сакавіка 2025 |

З 21 сакавіка па 12 красавіка па ўсёй краіне праходзіць рэспубліканская добраахвотная акцыя “Дай лесу новае жыццё!”.

Свой уклад у аднаўленне ляснога фонду Беларусі ўносяць і прафсаюзы. Асаблівая ўвага ўдзяляецца рэгіёнам Гомельскай і Магілёўскай абласцей, якія найбольш пацярпелі ад леташняй непагадзі.

Прафсаюз

Самыя маштабныя работы прафсаюзы запланавалі на суботу 29 сакавіка. Прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, яе членскіх арганізацый – усяго каля 300 чалавек – правядуць мерапрыемствы па аднаўленні ляснога фонду ў Рэчыцкім раёне. На гэты момант рыхтуецца глеба для будучай лесапасадкі.

Як адзначыў старшыня прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Юрый Шумскі:

– Упор робіцца на аднаўленне лясоў, пашкоджаных стыхіяй ў 2024 годзе. Паколькі Прэзідэнт Беларусі ўказаў, што прафсаюзам да ўсяго павінна быць справа, мы ў тым ліку выконваем яго даручэнне: аднавіць гэтыя плошчы на працягу 2025 года. Прафсаюзы аднымі з першых адгукнуліся на заклік аб дапамозе ў ліквідацыі наступстваў непагадзі. Акрамя практычнай дапамогі, яны аказалі і матэрыяльную падтрымку.

Прафсаюзныя актывісты ўжо ўнеслі свой уклад ва аднаўленне лесу. На тэрыторыі Воранаўскага лясніцтва Віцебскага лясгаса прадстаўнікі абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання высадзілі больш за 17 тысяч саджанцаў. На тэрыторыях Брагінскага, Нараўлянскага і Хойніцкага раёнаў супрацоўнікамі і прафактывам Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка было высаджана каля 70 тыс. сеянцоў хвоі звычайнай. На месцы пацярпелых лясоў Мазыршчыны больш за 10 тысяч сасновых саджанцаў з’явіліся дзякуючы работнікам філіялаў “Мазырскія электрычныя сеткі” і “Мазырская ЦЭЦ” РУП “Гомельэнерга”.

 

Крыніца: 1prof.by.