Скажы ахове працы – так!
Мінская гарадская арганізацыя прафсаюза на базе ААТ “УКГ “Белкамунмаш” напярэдадні Сусветнага дня аховы працы правяла комплекс мерапрыемстваў, які ўключае ў сябе адукацыйны модуль па ахове працы, экскурсійную праграму, а таксама падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў 2022 годзе.
Вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў арганізацыях ДА “Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка” за 2022 год:
1. першае месца – УП “Экарэс”;
2. другое месца – УП “Мінскводаканал”;
3. трэцяе месца – КУП «Гарадская аварыйная служба».
Вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў арганізацыях сістэмы Мінскзелянбуд за 2022 год:
1. першае месца – ВКУП “Мінскзеленбуд”;
2. другое месца – УП «Зеленбуд Заводскага раёна г.Мінска»;
3. трэцяе месца – УП «Зеленбуд Кастрычніцкага раёна г.Мінска.
Вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў арганізацыях сістэмы ДВА “Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама” за 2022 год:
1. першае месца -УП «Рэмаўтадар Фрунзенскага раёна г.Мінска»;
2. другое месца -УП «Рэмаўтадар Цэнтральнага раёна г.Мінска»; 3.
трэцяе месца – УП “Рэмаўтадар Маскоўскага раёна г. Мінска”.
За добрую арганізацыю і актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні агляду-конкурсу, за дзейсную работу ў напрамку аховы працы, таксама былі ўзнагароджаны лепшыя спецыялісты, грамадскія інспектару працы, прафактывісты, якія працуюць у гэтым напрамку.