Юрый Сянько: “Асноўны тэзіс у працы прафсаюзаў сугучны галоўнай мэце, якая стаіць перад краінай. Гэта развіццё дзяржавы для народа”
Узмацніць якасны складальнік работы і вызначыць новыя напрамкі ўзаемадзеяння з сацыяльнымі партнёрамі – на X з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі старшыня ФПБ Юрый Сянько абазначыў задачы, якія самай масавай грамадскай арганізацыі трэба будзе вырашаць у будучай пяцігодцы.
Лідэр нацыянальнага прафцэнтра падкрэсліў, што беларускі народ зрабіў выбар на карысць міру, стабільнасці і сацыяльнай справядлівасці, абраўшы кіраўніком дзяржавы Аляксандра Лукашэнка. Нагадаў аб мэтах і задачах, пастаўленых Прэзідэнтам.
– Галоўная з іх – гэта развіццё дзяржавы для народа. Гэты ж тэзіс застаецца асноўным і ў працы прафсаюзаў, – заявіў Юрый Сянько.
Ён адзначыў, што ў мінулай пяцігодцы ўдалося дасягнуць нядрэнных вынікаў, хаця перыяд у цэлым быў няпростым.
– Як неаднаразова гаварыў наш Прэзідэнт, гэты этап нам быў неабходны, каб стаць мацнейшым. Перакананы, што гэта ў поўнай меры адносіцца і да нас з вамі. Мы вынеслі з гэтага перыяду вельмі каштоўныя ўрокі, – падкрэсліў Юрый Сянько.
Ён дадаў, што да свайго 120-годдзя прафсаюзы Беларусі не проста захавалі, але і значна ўмацавалі пазіцыі. Сёння грамадская арганізацыя аб’ядноўвае абсалютную большасць працоўных рэспублікі. Актыўна стварае новыя пяршоўкі. Удзельнічае ў прыняцці найважнейшых для краіны і людзей рашэнняў. Перш за ўсё – дзякуючы выбудаванай сістэме сацыяльнага дыялогу.
Старшыня ФПБ нагадаў: яшчэ ў 1995 годзе прэзідэнт сваім рашэннем вызначыў развіццё сацыяльнага партнёрства адной з галоўных задач дзяржавы. Усе пытанні з наймальнікамі, органамі ўлады прафсаюзы вырашаюць за сталом перамоваў.
Юрый Сянько прывёў статыстыку: за апошнія 5 гадоў істотна выраслі рэальныя даходы беларусаў. У прыватнасці, толькі за мінулы год яны павялічыліся на 9,5 працэнта. Прычым гэты паказчык адлюстроўвае рэальны рост не толькі зарплат, але і пенсій, дапамог, стыпендый. У гэтым ёсць немалы ўклад прафсаюзаў.
Лідэр нацыянальнага прафцэнтра акцэнтаваў увагу: у бліжэйшы час будуць распрацаваны дакументы па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны на 2025—2029 гады. Пры гэтым ужо сёння ўказам кіраўніка дзяржавы вызначана, што гэта пяцігодка якасці. Пастаўлены канкрэтныя задачы – павышэнне якасці жыцця беларусаў, узмацненне канкурэнтаздольнасці эканомікі, удасканаленне сацыяльных адносін.
– Усе гэтыя напрамкі напрамую датычацца прафсаюзаў, таму што ў поўнай меры адпавядаюць нашым статутным задачам. У сувязі з гэтым нам неабходна ўзмацніць якасны складнік нашай працы і вызначыць новыя вектары ўзаемадзеяння з сацыяльнымі партнёрамі для дасягнення мэт, якія сёння стаяць перад нашай краінай, – заклікаў Юрый Сянько.
У тым ліку ён расставіў акцэнты, на якіх неабходна сканцэнтраваць адмысловую ўвагу.
Для нас усе пытанні важныя
У аснове вугла – праца на месцах, непасрэдна ў першасных арганізацыях. Як правіла, прафсаюз бачыць і ў межах сваёй кампетэнцыі рашае праблемы, з якімі звяртаюцца людзі. Аднак на сучасным этапе пытанняў, хутчэй за ўсё, менш не стане.
– Як сказаў Прэзідэнт, наша краіна перайшла ўжо ад задач па выжыванню, якія праходзіла ў 1990-х, да задач развіцця. Людзі сталі жыць лепей. Сёння часта яны ставяць перад намі пытанні, аб якіх раней нават не задумваліся, – і ў частцы ўмоў працы, і ў частцы сацыяльных гарантый. Цяпер у нас ёсць магчымасці для іх вырашэння, – адзначыў Юрый Сянько.
Лідэр нацыянальнага прафцэнтра асабліва падкрэсліў: не можа быць падзелу на важныя і няважныя пытанні. Кожная спрэчная сітуацыя, факт, калі людзям на месцах патрэбная дапамога, павінны дэталёва адпрацоўвацца прафактывістамі.
За мінулыя 5 гадоў прафсаюзнымі юрыстамі падчас маніторынгаў і праверак арганізацый выяўлена амаль 227 тыс. парушэнняў. У 2020-2024 гадах па просьбах работнікаў прафсаюзнымі юрыстамі падрыхтаваны 2674 працэсуальныя і іншыя дакументы, у тым ліку 626 іскавых заяў.
– Наймальнік заўсёды падтрымае нашы добрыя пачынанні. Таму што, па сутнасці, мэта ў нас была і застаецца адна: стабільная праца прадпрыемстваў дзеля дабрабыту людзей, – заявіў старшыня ФПБ.
Свая формула працы – для кожнай галіны
Не сыдзе з бягучага парадку і пытанне заробкаў. У цэлым па краіне адзначаны іх істотны рост. Разам з тым, як паказалі справаздачна-выбарныя канферэнцыі і сустрэчы ў працоўных калектывах, яшчэ застаюцца асобныя прадпрыемствы і катэгорыі работнікаў з адносна невысокім узроўнем аплаты працы.
Юрый Сянько падкрэсліў, што ў справаздачным перыядзе сумесна з сацыяльнымі партнёрамі Федэрацыя прафсаюзаў працавала над гэтай праблемай. Пэўныя вынікі дасягнуты.
– Мы разумеем, што трэба зыходзіць з тых рэалій, якія ёсць у эканоміцы, – удакладніў кіраўнік ФПБ. – Менавіта таму адна з найважнейшых задач на пяцігодку – павышэнне прадукцыйнасці і якасці працы.
Механізмы і інструменты, якія садзейнічаюць вырашэнню гэтых пытанняў, у прафсаюзаў ёсць. Гэта, перш за ўсё, аб’яднанне і матывацыя калектыву на якасную і дзейсную працу. Стымуляванне праз спецыяльныя нормы ў калдагаворах, правядзенне конкурсаў прафмайстэрства, заахвочванне лепшых работнікаў. Пры гэтым Юрый Сянько заклікаў шукаць і новыя фарматы ўзаемадзеяння з сацыяльнымі партнёрамі, у тым ліку ў справе падтрымкі ініцыятыў работнікаў, удасканалення падрыхтоўкі кадраў з улікам укаранення новых тэхналогій.
– Але хачу падкрэсліць: адзінай для ўсіх формулы тут быць не можа. У кожнай сферы свая спецыфіка. І кожны наш галіновы прафсаюз разумее сваю ролю ў распрацоўцы канкрэтных мерапрыемстваў, накіраваных на вырашэнне гэтых пытанняў, – звярнуў увагу старшыня ФПБ.
Он сделал акцент на том, что новые стандарты качества должны быть внедрены и на объектах собственности профсоюзов.
– В частности, с целью создания комфортных, современных условий для отдыха и оздоровления наших трудящихся мы продолжаем модернизацию и укрепление материальной базы санаториев, гостиниц, баз отдыха. Начата разработка Программы по развитию инфраструктуры наших организаций на ближайшие пять лет. Принят ряд решений о строительстве объектов, которые уже в недалекой перспективе принесут положительный эффект, – отметил Юрий Сенько.
Ён зрабіў акцэнт на тым, што новыя стандарты якасці павінны быць укаранёны і на аб’ектах уласнасці прафсаюзаў.
– У прыватнасці, з мэтай стварэння камфортных, сучасных умоў для адпачынку і аздараўлення нашых працоўных мы працягваем мадэрнізацыю і ўмацаванне матэрыяльнай базы санаторыяў, гасцініц, баз адпачынку. Пачалася распрацоўка Праграмы па развіццю інфраструктуры нашых арганізацый на бліжэйшыя пяць гадоў. Прыняты шэраг рашэнняў аб будаўніцтве аб’ектаў, якія ўжо ў недалёкай перспектыве прынясуць станоўчы эфект, – адзначыў Юрый Сянько.
Аб’ядноўваць і весці за сабой
Выкананне задач, якія стаяць на сучасным этапе, у першую чаргу залежыць ад аўтарытэту прафсаюзных лідэраў.
– У гэтую справаздачна-выбарную кампанію наш кадравы склад, у тым ліку ў першасных прафсаюзных арганізацыях, значна абнавіўся. Прыйшло шмат новых, маладых, актыўных людзей, якія ўліліся ў грамадскую працу сваіх працоўных калектываў і краіны ў цэлым, – канстатаваў кіраўнік ФПБ.
Па словах старшыні ФПБ, навучаць, падтрымліваць і накіроўваць ініцыятыву ў патрэбнае рэчышча – прэрагатыва вышэйстаячых прафсаюзных структур. Важную ролю тут іграе і сістэма прафсаюзнага навучання.
– Сёння нам неабходныя лідэры, якія не проста ведаюць тыя ці іншыя аспекты заканадаўства, а глыбока разумеюць працэсы, якія адбываюцца ў краіне і ў свеце, умеюць выбудаваць дыялог з любой аўдыторыяй, могуць павесці за сабой свае калектывы, – заклікаў Юрый Сянько.
Ствараць умовы для рэалізацыі моладзевых ініцыятыў
Асобна лідэр нацыянальнага прафцэнтра спыніўся на аспектах працы з моладдзю. Звярнуў увагу: справа не ў колькасці мерапрыемстваў і акцый.
– Наша мэта – дапамагчы маладым людзям рэалізаваць свой патэнцыял менавіта ў сваёй краіне. Трэба не на словах, а на справе дайсці да кожнага маладога спецыяліста і маладога работніка, – падкрэсліў ён.
З 2020 па 2024 год лаўрэатамі стыпендый ФПБ сталі 178 чалавек.
І звярнуў увагу: ёсць добрыя напрацоўкі па сістэме настаўніцтва. Але, нажаль, ёсць факты фармальнага падыходу. Напрыклад, калі маладыя людзі не знаходзяць падтрымкі, не бачаць цікавасці з боку прадпрыемства да сваіх ініцыятыў. Або, калі настаўніцтва расцэньваецца выключна як навучанне тэхнічным працэсам.
– Гэта значна больш шырокае паняцце: не толькі перадача прафесійнага вопыту, але і фарміраванне адказных адносін да сваёй справы, гонару за сваё прадпрыемства і краіну ў цэлым, – адзначыў старшыня ФПБ.
Паводле яго слоў, прафсаюзы выступілі з ініцыятывай уключэння ў Працоўны кодэкс норм, накіраваных на развіццё настаўніцтва. Гэта будзе садзейнічаць не толькі прафесійнаму росту маладых людзей, але і іх замацоўванасці на працоўных месцах.
У 2023 і 2024 гадах па ініцыятыве Маладзёжнага савета ФПБ праводзіўся Міжнародны маладзёжны прафсаюзны адукацыйны форум “ПАМП. Працай Адзіная Моладзь Прафсаюзаў», у якой удзельнічалі каля 200 чалавек з 10 краін свету.
“Мясцовыя канстытуцыі” абавязковыя ў кожнай пяршоўцы
Меркай эфектыўнасці сумеснай працы з сацпартнёрамі па-ранейшаму застаюцца калектыўныя дамовы. “Мясцовыя канстытуцыі” – стандартны інструмент, які дае людзям магчымасць атрымаць дадатковую сацыяльную падтрымку і на ўласным вопыце пераканацца ў значнасці прафсаюза. У цэлым тут ёсць чым ганарыцца.
Толькі летась на прадпрыемствах і ў арганізацыях упершыню заключана 600 калдагавораў.
Разам з тым, лідэр нацыянальнага прафцэнтра адзначыў, што яшчэ ёсць выпадкі, калі асобныя кіраўнікі, перш за ўсё прыватных арганізацый, наўмысна зацягваюць або зусім адмаўляюцца падпісваць калектыўны дагавор. Спасылаюцца на тое, што заканадаўчыя нормы па гэтым пытанні маюць рэкамендацыйны характар.
– Па нашай ініцыятыве ў Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, ухваленай Усебеларускім народным сходам, унесены тэзіс аб неабходнасці павышэння сацыяльнай адказнасці бізнесу. Тым самым замацавана норма аб тым, што не толькі органы дзяржкіравання, але і бізнес нясе адказнасць за забеспячэнне стабільнасці ў працоўных калектывах і дабрабыт чалавека працы. Наступны наш крок – унясенне ў ПК нормы, якая ўстанаўлівае дакладныя тэрміны падпісання калектыўнага дагавора, – распавёў Юрый Сянько.
Вырашаць па справядлівасці
Працягваючы тэму ўдзелу прафсаюзаў у нарматворчасці, лідэр нацыянальнага прафцэнтра канстатаваў: за мінулыя пяць гадоў удалося вырашыць шэраг сур’ёзных пытанняў, якія ставілі працоўныя калектывы.
Найважнейшыя з іх – ўнясенне новых гарантый для работнікаў у Працоўны кодэкс, удасканаленне сістэмы пенсіённага забеспячэння, дадатковыя нормы ў заканадаўстве па падтрымцы моладзі.
Юрый Сянько падзякаваў сацыяльным партнёрам за сумесную канструктыўную работу. Нагадаў аб дамоўленасці па выніках прафсаюзнай справаздачна-выбарнай кампаніі прааналізаваць і абагульніць запыты і прапановы працоўных калектываў у частцы далейшага ўдасканалення заканадаўства.
– Зыходзячы з інфармацыі, якая паступае ад галіновых прафсаюзаў, мы бачым, што ёсць шэраг актуальных пытанняў, якія патрабуюць вырашэння. Гэта датычыцца водпускаў асобных катэгорый работнікаў, пашырэння магчымасцей выкарыстання пазабюджэтных сродкаў, далейшага ўдасканалення жыллёвага, пенсіённага заканадаўства, – звярнуўся да сацпартнёраў старшыня ФПБ.
Ён падкрэсліў, што шэраг пытанняў быў узняты праз ініцыятыўную групу і давераных асоб кіраўніка дзяржавы ў рамках электаральнай кампаніі.
Напрыклад, праблема, звязаная з запазычанасцю па ўзносах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва асобных, ужо ліквідаваных прадпрыемстваў. Адным супрацоўнікам не залічылі ў стаж перыяд працы ў такога наймальніка, іншым – не ўключылі заробак для разліку пенсіі. Адзін страціў месяц, іншы – гады.
– Гэта важнае для людзей пытанне. І мы перакананыя, што ён павінен быць вырашаны па справядлівасці, – пазначыў свой пункт гледжання Юрый Сянько.
У справаздачным перыядзе Федэрацыяй прафсаюзаў разгледжана больш за 760 праектаў нарматыўных прававых актаў. У справаздачным перыядзе з’явіліся новыя формы ўдзелу ФПБ у нарматворчай дзейнасці. Прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў запрашаліся на пасяджэнні Экспертнай рады пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага збору для абмеркавання праектаў законаў і ўказаў Прэзідэнта. З 2023 года – на пасяджэнні Пленума Вярхоўнага суда, дзе разглядаліся праекты пастаноў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю прафсаюзаў. Напрыклад, аб судовай практыцы разгляду спраў, звязаных з правам грамадзян на працоўную пенсію, а таксама пры спыненні працоўных дагавораў.
Ён таксама расказаў, што прынята рашэнне аб уключэнні прадстаўнікоў Федэрацыі прафсаюзаў у склад рабочай групы па падрыхтоўцы змяненняў Працоўнага кодэкса.
Бяспека на працоўным месцы – справа агульная
Яшчэ адзін найважнейшы напрамак – ахова працы. З года ў год колькасць парушэнняў калі і змяншаецца, то вельмі малаважна. У выніку па-ранейшаму на вытворчасці гінуць людзі. За мінулы год – больш за сотню такіх выпадкаў.
– У сувязі з гэтым хачу нагадаць, што на мінулым з’ездзе было агучана: кантроль выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны – гэта задача не толькі наймальніка, але і прафсаюза, – звярнуўся да залы Юрый Сянько.
Ён удакладніў: размова не пра праверкі, калі прыехалі з вобласці, рэспублікі, указалі на нешта і паехалі. Трэба падвышаць эфектыўнасць працы на месцах, спыняць найменшыя парушэнні са боку сваіх калег.
– Пакуль у гэтым пытанні мы з вамі недапрацоўваем. Задача на наступны перыяд – укараніць у практыку падыходы, якія дадуць магчымасць павысіць эфектыўнасць работы нашых грамадскіх інспектараў па ахове працы і ў цэлым сістэмы прафілактыкі траўматызму, – заклікаў лідэр нацыянальнага прафцэнтра.
За пяць гадоў тэхінспекцыя працы ФПБ правяла больш за 37 тыс. праверак і маніторынгаў. У выніку выяўлена звыш 253 тыс. парушэнняў. У дапамогу тэхінспекцыі ФПБ – больш за 70 тыс. грамадскіх інспектараў па ахове працы.
Ён таксама акцэнтаваў увагу на тым, што на кожным прадпрыемстве павінна быць прафсаюзная ячэйка. Тэза “там, дзе ёсць працоўныя адносіны, павінен быць і прафсаюз” застаецца нязменным. Як паказала практыка, у большасці гэты пасыл пачуў і прыватны бізнэс. За апошнія гады створана больш за 6 тыс. новых пярвічных арганізацый.
Задачы дыктуе час
Лідэр нацыянальнага прафцэнтра ў тым ліку заклікаў да павышэння якасці прафсаюзнай працы. Час ад усіх патрабуе большай мабільнасці і паскарэнні ў рашэнні пытанняў. З гэтай мэтай ФПБ стварае Міжгаліновы маніторынгавы цэнтр. У ім будзе акумулявацца інфармацыя аб праблемных сітуацыях у працоўных калектывах усіх галін.
– Мы выбудуем дакладную сістэму ўзаемадзеяння з усімі нашымі арганізацыямі па кантролі, суправаджэнні і вырашэнні такіх сітуацый. Акрамя таго, будзе працаваць “гарачая лінія” для зваротаў грамадзян па ўсіх важнейшых пытаннях – ад умоў і аплаты працы да сітуацыі на спажывецкім рынку. Будуць выведзены дакладныя алгарытмы, тэрміны, кантроль за адпрацоўкай кожнага звароту, – заявіў Юрый Сянько.
– Мы адкрыты да дыялогу з усімі нацыянальнымі, міжнароднымі прафсаюзнымі аб’яднаннямі. У прыватнасці, сёння пашыраем кантакты з прафсаюзнымі цэнтрамі Азіі, Лацінскай Амерыкі, Афрыкі і Блізкага Усходу, а таксама дзяржаў – удзельніц ЕАЭС, ШАС і БРІКС.
У 2020–2024 гадах нацыянальным прафцэнтрам Рэспублікі Беларусь ажыццяўлялася наладжванне і інтэнсіфікацыя двухбаковага супрацоўніцтва з прафцэнтрамі краін СНД, Бразіліі, Турцыі, В’етнама, Кіпра, Партугаліі, Кітая, Кубы, Егіпта, Сірыі, Судана, Амана, : Сусветнай федэрацыяй прафсаюзаў, Усеагульнай канфедэрацыяй прафсаюзаў, Міжнароднай канфедэрацыяй арабскіх прафсаюзаў і Арганізацыяй афрыканскага прафсаюзнага адзінства. Мінск станавіўся дыялогавай пляцоўкай для прадстаўнікоў прафруху розных краін.
Старшыня ФПБ удакладніў: нягледзячы на прадузятыя адносіны да нашай краіны, Федэрацыя працягвае працу з Міжнароднай арганізацыяй працы.
– Са свайго боку, мы нацэленыя на выбудоўванне справядлівага канструктыўнага дыялогу з МАП. І перакананыя, што праўда пераможа, і мы будзем пачутыя, – заявіў ён.
У перыяд з 2020-га па снежань 2024 года ФПБ, яе членскія арганізацыі, а таксама абласныя (Мінскае гарадское) аб’яднанні прафсаюзаў падпісалі каля 60 дагавораў і іншых дакументаў аб супрацоўніцтве з прафсаюзнымі арганізацыямі дружалюбных дзяржаў. Па стане на снежань 2024 года Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, членскімі арганізацыямі, абласнымі (Мінскім гарадскім) аб’яднаннямі прафсаюзаў заключана каля 188 дагавораў, пагадненняў, мемарандумаў аб супрацоўніцтве.
Падводзячы вынік, Юрый Сянько адзначыў: за мінулую пяцігодку зроблена шмат. Прагрэс дасягнуты па ўсіх напрамках – ад развіцця сістэмы сацыяльнага партнёрства, абароны інтарэсаў чалавека працы да захавання нацыянальных традыцый і гістарычнай памяці беларускага народа.
Крыніца: 1prof.by.