• Беларуская мова
  • Русский

Версія для людзей са слабым зрокам

Юрый Сянько сустрэўся з дэлегацыяй прафсаюзаў Ірана

У нацыянальным прафцэнтры адбылася сустрэча старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрыя Сянько з дэлегацый Канфедэрацыі прадстаўнікоў іранскіх працоўных. Бакі абмеркавалі розныя напрамкі супрацоўніцтва – ад узаемнай падтрымкі на міжнароднай арэне да спорту і турызму.

Дэлегацыя Ірана

– Мы з вялікім задавальненнем гатовы выбудоўваць адносіны як на ўзроўні Федэрацыі, так і на ўзроўні галіновых прафсаюзаў. Перакананы, што нашае двухбаковае супрацоўніцтва атрымае новы імпульс і прынясе значныя вынікі. Нішто не перашкаджае гэтага дабіцца, – адзначыў Юрый Сянько.

Дэлегацыя Ірана

– Мы добра ведаем, што беларускія прафсаюзы забяспечваюць моцную сацыяльную падтрымку працоўным і спадзяемся запазычыць лепшыя практыкі, – распавёў старшыня Канфедэрацыі прадстаўнікоў іранскіх працоўных Саедмахамад Ярахмадыян. – Мы нацэлены на пабудову максімальна прадуктыўных двухбаковых адносін. У Іране, як і ў Беларусі, ёсць галіновыя прафсаюзныя аб’яднанні, паміж імі можна развіваць прадуктыўнае ўзаемадзеянне. Таксама мы гатовы падтрымліваць Рэспубліку Беларусь на міжнароднай арэне. Мы ведаем пра беларускае пытанне ў Міжнароднай арганізацыі працы і лічым пазіцыю МАП несправядлівай.

Крыніца: 1prof.by.