Юрысты гатовы дапамагчы! У краіне пройдзе традыцыйны рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём грамадзян
У наступны чацвер, 27 красавіка, беларусы атрымаюць магчымасць бясплатна пракансультавацца ў юрыстаў.
Прававыя інспектары працы змогуць не толькі адказаць на пытанні па працоўным заканадаўстве, але і разабраць нюансы сямейнага і пенсіённага права. У выпадку, калі праблема патрабуе сур’ёзнага разгляду і прыцягнення пракурора, юрысты возьмуць яе на кантроль.
Кансультацыі пройдуць на тэрыторыі буйных арганізацый раёнаў і гарадоў, а таксама аб’яднаннях прафсаюзаў. Дакладнае месца і час можна даведацца 21 і 26 красавіка па тэлефонах у рэгіёнах:
Брэсцкае абласное аб’яднанне прафсаюзаў
Міхновіч Ірына Яўгенаўна (8-0162) 53-00-10;
Віцебскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў
Супрунчук Святлана Русланаўна (8-0212) 26-18-89;
Гомельскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў
Сташук Таццяна Аляксандраўна (8-0232) 32-90-85;
Гродзенскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў
Мельнікава Іна Уладзіміраўна (8-0152) 62-44-54;
Мінскае гарадское аб’яднанне прафсаюзаў
Парафенюк Ілона Васільеўна (8-017) 356-89-37;
Мінскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў
Папова Аксана Уладзіміраўна (8-017) 323-39-23;
Магілёўскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў
Чабатароўская Іна Валянцінаўна (8-0222) 65-34-95.
Азнаёміцца з планам-графікам прафсаюзнага прыёму можна тут.