Землятрусы ў Турцыі і Сірыі: прадстаўнікі ФПБ усклалі кветкі да сцен пасольстваў
Прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўсклалі кветкі ля пасольстваў Турцыі і Сірыі ў Рэспубліцы Беларусь у знак спачування народам гэтых краін у сувязі з магутнымі землетрасеннямі, якія прывялі да жахлівых ахвяр і разбурэнняў.
– Сёння мы прыйшлі выказаць словы спачування турэцкаму і сірыйскаму народам, сем’ям сотняў загінуўшых. А таксама пажадаць больш хуткага акрыяння тым, хто цяпер знаходзіцца ў лячэбных установах, – сказаў старшыня Мінскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Шчэкавіч.
– З прафсаюзамі гэтых краін у нас даўнія сяброўскія адносіны, мы адчуваем іх падтрымку на міжнароднай арэне па прафсаюзнай лініі. Гэта людзі, якія маюць з намі агульныя задачы і праблемы, – адзначыў Аляксандр Шчэкавіч.
Разам з Федэрацыяй прафсаюзаў кветкі да пасольства абедзвюх краін сёння неслі прадстаўнікі іншых грамадскіх арганізацый, а таксама проста неабыякавыя жыхары Мінска. Пасол Турэцкай рэспублікі Мустафа Азджан падзякаваў прысутным у гэты дзень ля знешнепалітычнага ведамства краіны і заявіў, што глыбока крануты праяўленай беларусамі салідарнасцю.
– Турцыя моцная і вопытная краіна. За ўсю гісторыю яна зладзілася са мноствам выклікаў. На гэты раз мы таксама робім усё, што ў нашых сілах, каб адгукнуцца на заклікі аб дапамозе, якія раздаюцца ад пацярпелых. Але маштабы разбурэнняў кажуць аб тым, што працэс урэгулявання сітуацыі не скончыцца за некалькі дзён і расцягнецца на тыдні, – адзначыў пасол. – Нам вядома, што беларускі бок рыхтуецца аказаць садзейнічанне. Вядуцца працы па адпраўцы каманды, якая дапаможа нам адрэагаваць на гэтую сытуацыю. Дзякуй яшчэ раз за вашую салідарнасць, за вашую прысутнасць. Беларусь – сапраўдны сябар.
Нагадаем, раніцай у панядзелак магутны землетрасенне сілай 7,8 бала ўзрушыла шырокія раёны Турцыі і Сірыі. На працягу дня адбылося яшчэ 2 землятрусы магнітудай 7,5 і 5,9. Да моманту публікацыі гэтай навіны прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у цэнтры па каардынацыі выратавальных работ заявіў, што колькасць ахвяр перавысіла 900 чалавек, звыш пяці тысяч пацярпелі. У Сірыі гавораць аб 574 загінуўшых.
Крыніца: 1prof.by.