• Беларуская мова
  • Русский

Версія для людзей са слабым зрокам

20 снежня прадпрыемства прыняло ўдзел у гарадскім міжгаліновым турніры па шахматах

20 снежня ў рамках гарадской круглагадовай спартакіяды галіновых Прафсаюзаў “За маральнае і фізічнае здаровае працоўных” у дзяржаўнай установе “Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву па шахматах і шашках” адбыўся гарадскі міжгаліновы турнір па шахматах.Удзельнікі

Па выніках спаборніцтваў зборная каманда Мінскай гарадской арганізацыі Прафсаюза, у складзе трох гросмайстраў з першасных прафсаюзных арганізацый дзяржаўнага прадпрыемства “Гардарбуд”, УП “Мінскводаканал” і дзяржаўнага прадпрыемства “Мінсккамунцепласетка” заваявала золата турніру.

Удзельнікі

Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца – Мінская гарадская арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў;

2 месца – Прафсаюз работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці;

3 месца – Прафсаюз аховы здароўя.

Удзельнік

Турнір праходзіў у дзяржаўнай установе “Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву па шахматах і шашках” па адрасе вул. Ракаўская, 24 у горадзе Мінску.