29 снежня супрацоўнікі прадпрыемства прынялі ўдзел у спаборніцтве па боўлінгу
30 снежня 2025 | Боулинг Прафсаюз Спартакіяда Спорт
29 снежня ў рамках 27 круглагадовай спартакіяды Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюза супрацоўнікі прадпрыемства прынялі ўдзел у спаборніцтве па боўлінгу.

За кожнай камандай была замацавана дарожка і вызначана чарговасць удзелу ў гульні кожнага гульца.

Спаборніцтва праходзіла на пляцоўцы боўлінг-клуба «Экспабел», размешчанага на скрыжаванні Лагойскага тракта і МКАД у г. Мінску.