Аб выніках XXV круглагадовай спартакіяды Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў
24 студзеня адбылося ўрачыстае мерапрыемства па падвядзенні вынікаў і ўзнагароджанні каманд пераможцаў, прызёраў XXV круглагадовай спартакіяды Мінскай гарадской арганізацыі Прафсаюза. Урачыстае мерапрыемства прайшло ў вялікай канферэнц-зале “Вікторыя Алімп гатэль”.
XXV круглагадовая спартакіяда Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў была праведзена ў дзвюх групах, згодна з каляндарным планам па 12 відах спорту. У першай групе, арганізацыі (з колькасцю больш за 500 працуючых) прынялі ўдзел 15 каманд, у другой групе (да 500 працуючых) прынялі ўдзел 27 каманды.
У XXV круглагадовай Спартакіядзе прынялі ўдзел 22 каманды. У парыве канкурэнцыі паміж спартсменамі ішла пастаянная барацьба за медалі ў асабістых заліках і камандных выступленнях.
Выніковая табліца камандных рэзультатаў
Першая група
Другая група
У XXV круглагадовай Спартакіядзе прынялі ўдзел больш за 1300 членаў Прафсаюза, якія аб’ядналіся ў 291 каманду. Найбольш шматлікімі па колькасці сталі наступныя спаборніцтвы:
- валейбол – 182 чалавекі з 26 каманд,
- міні-футбол – 198 чалавек з 22 каманд,
- стральба – 132 чалавекі з 33 каманд,
- плаванне – 116 чалавек з 29 каманд.
Таксама, у 2023 годзе былі арганізаваны два спартыўна-масавыя мерапрыемствы, якія праходзілі за рамкамі круглагадовай спартакіяды, г.зн. вынікі не ўваходзілі ў турнірную падагульняючую табліцу вынікаў:
– чэмпіянат па рыбнай лоўлі, сярод арганізацыйных структур Мінскай гарадской арганізацыі Прафсаюза, які сабраў больш за 50 удзельнікаў з 15 каманд;
– турнір па інтэлектуальнай гульні “Квіз”, у якім прынялі ўдзел 80 чалавек з 15 каманд.
Урачыстае мерапрыемства з падвядзеннем вынікаў і цырымоніяй узнагароджання была праведзена старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі Прафсаюза Наталляй Пацэевай і галоўным спецыялістам Арцёмам Шульгой.
Крыніца: gorkomkbp.by.