• Беларуская мова
  • Русский

Версія для людзей са слабым зрокам

Турыстычны злёт Цэнтральнага раёна 2024

14–16 чэрвеня на базе турысцка-аздараўленчага комплексу “Высокі бераг” Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці прайшоў турыстычны злёт Цэнтральнага раёна г. Мінска, прысвечаны 55-годдзю з дня ўтварэння Цэнтральнага раёна г. Мінска.

Турыстычны злёт падпадзяляўся на актыўную частку і Конкурсную праграму.

Мэтамі і задачамі турыстычнага злёту выступалі:

– фарміраванне грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці праз спартыўна-аздараўленчую дзейнасць;

– прапаганда здаровага ладу жыцця;

– развіццё і папулярызацыя спартыўнага турызму як сродку фізічнага, патрыятычнага і экалагічнага выхавання;

– павышэнне ўзроўню майстэрства ўдзельнікаў і каманд у турысцкіх навыках;

– павышэнне мастацкага ўзроўню творчых конкурсаў;

– арганізацыя культурнага вольнага часу прадстаўнікоў працоўных калектываў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый;

– адбор наймацнейшай каманды для ўдзелу ў гарадскім злёце.

Мэта Конкурснай праграмы ўяўляла сабой згуртаванне працуючай моладзі працоўных калектываў арганізацый і прадпрыемстваў раёна на аснове нефармальных форм камунікацыі, творчага самавыяўлення і грамадзянска-патрыятычнага выхавання, праз папулярызацыю асноў мастацкай і сацыяльна-бытавой культуры, фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму.

Задачы Конкурснай праграмы ўключалі ў сябе:

– раскрыццё асаблівасцей і патэнцыялу моладзі працоўных калектываў арганізацый і прадпрыемстваў раёна, якія прадстаўляюць розныя галіны і сферы дзейнасці;

– фармаванне канструктыўнай актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму сярод маладых людзей; падтрымка творчых і таленавітых прадстаўнікоў працоўных калектываў арганізацый раёна;

– садзейнічанне рэалізацыі сацыяльна значных грамадскіх ініцыятыў і творчых памкненняў;

– фармаванне ў раёне адзінай інфармацыйна-камунікацыйнай і творчай прасторы сярод працоўных калектываў арганізацый; развіццё творчых навыкаў працоўных;

– фарміраванне станоўчага іміджу раёна як камфортнага месца для жыцця, вучобы, працы і адпачынку.

Самым насычаным на мерапрыемствы днём выдалася субота. Дзень пачаўся з шэрагу спартыўных актыўнасцей.

Спаборніцтва “Ну, пачакай!”

Удзельніку патрабавалася лавіць «яйкі», якія скочваліся па жолабах у два кошыкі. Па сігнале суддзі памочнікі накідвалі “яйкі” ў жолабы.

Ну, пачакай!

Міні-футбол

Матчы праводзіліся па правілах міні-футбола па алімпійскай сістэме.

Міні-футбол

Турыстычная эстафета

Турыстычная эстафета складалася з наступных этапаў: тэхніка велатурызму з элементамі маунцінбайка; тэхніка пешаходнага турызму; стральба з пнеўматычнай вінтоўкі; тэхніка воднага турызму.

Тэхніка велатурызму з элементамі маунцінбайка

Пералік элементаў для ўдзельнікаў уключаў у сябе вароты, васьмёрка, змейка, арэлі, каляіна, кольца, калідор, перанос прадмета, стоп-лінія.

Вела

Стральба з пнеўматычнай вінтоўкі

Стральба

Тэхніка пешаходнага турызму

Данный этап подразделялся на следующие подэтапы: переправа по параллельным веревкам, маятник, транспортировка пострадавшего, гать, завал, бревно.

Маятнік

Маятнiк

Гаць

Гаць

Пераправа па паралельных вяроўках

Пераправа па паралельных вяроўках

Транспарціроўка пацярпелага

Пацярпелы

Бервяно

Бревно

Завал

Завал

Тэхніка воднага турызму

Байдарка

Паласа перашкод “Ніндзя парк”

Пералік надзіманых этапаў уключаў у сябе “зігзагі”, “арка”, “калючы дрот”, “кулёк”, “шына”, “лесвіца”.

Паласа перашкод

Стральба з арбалета

Арбалет

Конкурс прыгатавання страў

У рамках правядзення конкурсу камандзе неабходна было прыгатаваць дранікі на драўлянай калодзе («фінскай свечцы») у рэжыме рэальнага часу.

Дранік

Пасля гатавання стравы ўсімі ўдзельнікамі адбывалася прэзентацыя з арыгінальнай абаронай і дэгустацыяй членамі журы.

 

Падача

Фотаконкурс «Любімы Цэнтральны раён»

Фотаконкурс

Нядзеля была днём аб’яўлення вынікаў у агульнакамандным заліку па выніках правядзення турыстычнага злёту.

Дыплом