У СТЫЛІ 90 – Х
19 ліпеня 2023 | Год міру і стварэння Прафсаюз Спартакіяда
З 14 па 16 ліпеня 2023 года на базе адпачынку «Лясная паляна» прайшла 37 Спартакіяда ў стылі 90-х, сярод прадпрыемстваў ГА “Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка”, прысвечаная Году міру і стварэння!
У Спартакіядзе прынялі ўдзел 20 каманд, якія спаборнічалі ў спартыўных і мастацкіх конкурсах.
У агульным заліку перамогу атрымалі каманды:
🥇месца – КУП “ЖКГ Ленінскага раёна г.Мінска” і УП “Спецкамунаўтатранс”;
🥈 месца – КУП “ЖКГ № 2 Фрунзенскага раёна г.Мінска” і УП “Мінскводаканал”;
🥉 месца – КУП “ЖКГ Першамайскага раёна г.Мінска” і КУП “Мінсккамунцепласетка”.
Пераможцам уручылі граматы, кубкі і каштоўныя прызы. Падрабязнасці з месца падзей гледзіце ў сюжэце Gorkom TV.