• Беларуская мова
  • Русский

Версія для людзей са слабым зрокам

Аб'екты капітальнага рамонту

Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці:

 

капітальны рамонт – сукупнасць будаўніча-мантажных, пусканаладачных работ і арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па аднаўленні страчаных у працэсе эксплуатацыі тэхнічных, эксплуатацыйных і спажывецкіх якасцей аб'екта, якія ажыццяўляюцца шляхам аднаўлення (узмацнення), паляпшэння і (або) замены асобных канструкцый, дэталей, інжынерна-тэхнічнага абсталявання аб'екта, у тым ліку з прымяненнем новых матэрыялаў і тэхналогій;

 

мадэрнізацыя - сукупнасць будаўніча-мантажных работ (у тым ліку уладкаванне новых інжынерных сістэм і абсталявання ў аб'ектах, іх частках, перанос і (або) ўстаноўка перагародак без змены прызначэння аб'ектаў у іх існуючых габарытах, інжынерных і транспартных камунікацый), пусканаладачных работ і арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, звязаных з павышэннем спажывецкіх якасцей аб'ектаў, інжынерных і транспартных камунікацый, іх частак і (або) элементаў, прывядзеннем эксплуатацыйных паказчыкаў да ўзроўню абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў.