• Беларуская мова
  • Русский

Версия для слабовидящих

Электронныя звароты

Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” (у рэдакцыі ад 28.06.2022) устанаўлівае падачу ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрыманне адказаў (паведамленняў) на іх з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (далей – сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў).

Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел (інтэрнэт-сайт).

 

Заяўнікі ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў:

– рэгіструюцца праз запаўненне формы рэгістрацыі на інтэрнэт-сайце;

– падаюць электронныя звароты і атрымліваюць адказы (паведамленні) на іх;

– праглядаюць пералік пададзеных электронных зваротаў і статус іх разгляду;

– накіроўваюць аператару сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў інфармацыйныя паведамленні і запыты на кансультацыю па пытаннях функцыянавання сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў.

Заяўнікі (за выключэннем асоб, якія з’яўляюцца адміністратарамі арганізацый або адказнымі асобамі) рэгіструюцца ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў шляхам унясення ў форму рэгістрацыі на інтэрнэт-сайце наступных звестак аб сабе:

 

для фізічнай асобы:

– прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), адрас месца жыхарства (месца знаходжання), абаненцкі нумар сотавай рухомай электрасувязі, адрас электроннай пошты;

 

для юрыдычнай асобы:

– уліковы нумар плацельшчыка, найменне, адрас месца знаходжання арганізацыі, а таксама прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), адрас электроннай пошты і абаненцкі нумар сотавай рухомай электрасувязі кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.