Прафсаюзныя хронікі або Голас працы: “Гістарычныя падзеі 1950 – 1970 гадоў”
21 ліпеня 2025 | Гісторыя Прафсаюз Прафсаюзны рух
Прафсаюзы Беларусі ў 1950-1970-я гады сталі ключавым элементам сацыяльна-эканамічнай сістэмы рэспублікі. Яны не толькі абаранялі працоўныя правы грамадзян, але і актыўна ўдзельнічалі ў аднаўленні пасляваеннай прамысловасці, арганізоўвалі сацыялістычнае спаборніцтва і навучанне працоўных.
Асаблівая ўвага надавалася павышэнню кваліфікацыі працоўных: больш як 70 працэнтаў рабочых прайшлі прафесійную падрыхтоўку, уключаючы навучанне ў ВНУ без адрыву ад вытворчасці.
Прафсаюзы клапаціліся аб сацыяльным дабрабыце насельніцтва, размяркоўваючы жыллё, пуцёўкі ў санаторыі і развіваючы культурна-масавую работу на прадпрыемствах.