Адбылося ўручэнне ўзнагарод да Дня будаўніка
8 жніўня 2025 | Будаўніцтва Мінгарвыканкам Прафсаюз Узнагарода
Сёння на прадпрыемстве пры ўдзеле намесніка старшыні Мінгарвыканкама Корзуна Алега Уладзіміравіча прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання супрацоўнікаў, прымеркаваная да Дня Будаўніка.
Работнікам уручылі граматы і падзякі прадпрыемства, Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна. Двое супрацоўнікаў былі ўдастоены ганаровых нагрудных знакаў “За заслугі ў будаўніцтве”.
Алег Уладзіміравіч пажадаў калектыву прадпрыемства яшчэ большай колькасці дасягненняў у сферы паляпшэння інфраструктуры горада Мінска.