• Беларуская мова
  • Русский

Версія для людзей са слабым зрокам

Калектыў прадпрыемства наведаў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Сёлета перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне спаўняецца 80 год.

Напярэдадні 80-й гадавіны прафсаюзны актыў прадпрыемства наведаў з экскурсіяй установу “Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны”.

Перад пачаткам экскурсіі супрацоўнікі ўсклалі кветкі ў памяць аб загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне салдатах і афіцэрах.Ускладанне кветак

Экспазіцыя музея ўключае ў сябе 11 залаў:

  1. «Свет і вайна»;
  2. «Свет напярэдадні і ў першыя гады Другой сусветнай вайны»;
  3. «Дарога вайны»;
  4. «Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі ў Беларусі летам 1941 г. Смаленская бітва. Бітва пад Масквой 1941-1942 гг.»;
  5. «Карэнны пералом у ходзе вайны. Савецкі тыл»;
  6. «Нацысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. 1941–1944 гг.»;
  7. «Партызанскі рух і антыфашысцкая падпольная барацьба ў Беларусі. Удзел савецкіх грамадзян у еўрапейскім руху Супраціўлення. 1941–1945 гг.”;
  8. «Вызваленне Беларусі. Разгром фашысцкай Германіі, яе саюзнікаў і мілітарысцкай Японіі»;
  9. «Беларусь пасля вызвалення. 1944-1950 гг. Памяць аб вайне»;
  10. «Спадчыннікі Вялікай Перамогі»;
  11. «Зала Перамогі».

«Мір і вайна»

 

Першая зала музейнай экспазіцыі прымушае наведвальніка задумацца аб міры і аб вайне з пункту гледжання філасофіі.

Надпіс на сцяне

«Свет напярэдадні і ў першыя гады Другой сусветнай вайны»

 

Зала паказвае, якія прычыны садзейнічалі развязванню і паслужылі пачаткам Другой сусветнай вайны. Экспазіцыя паказвае, якую ролю адыграла СССР у барацьбе за мір і стварэнне сістэмы калектыўнай бяспекі.

Савецкі Саюз

Тэма залы раскрывае шэраг знешнепалітычных і ўнутрыпалітычных падзей, якія адлюстроўваюць адносіны паміж СССР і фашысцкай Германіяй перадваеннага перыяду (1933–1941 гг.) на аснове архіўных матэрыялаў і гісторыі лёсаў асобных людзей.

«Дарога вайны»

 

У гэтай зале прадстаўлены ўзоры савецкай тэхнікі і ўзбраення, якія можна было ўбачыць на палях бітваў на працягу Вялікай Айчыннай вайны.

ІС-2

ІС-2

БМ-13НН «Кацюша»

Кацюша

 

«Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі ў Беларусі летам 1941 г. Смаленская бітва. Бітва пад Масквой 1941-1942 гг.»

 

У гэтай зале экскурсавод можа расказаць, як у 1941 г. падчас абарончых баёў байцы і камандзіры Чырвонай Арміі затрымалі прасоўванне ворага да Масквы.

Фатаграфіі

Далей экскурсавод расказвае, як падчас Смаленскай бітвы група армій «Цэнтр» была вымушаная прыпыніць наступ, а ў Маскоўскай бітве вораг пацярпеў першую сур’ёзную паразу.

Экускурсавод

«Карэнны пералом у ходзе вайны. Савецкі тыл»

 

У наступнай залі можна ўбачыць, як быў арганізаваны ваенны “побыт”, а таксама, што адбывалася ў савецкім тыле ў гады вайны.

Тыл

Дзякуючы працоўнаму подзвігу савецкага народа пералом быў дасягнуты нават у рабоце тылу, які забяспечваў фронт усім неабходным для перамогі над ворагам.

«Нацысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. 1941–1944 гг.»

 

Дадзеная зала паказвае адзін з самых трагічных эпізодаў вайны ў гісторыі Беларусі.

Канцлагер

Парадак, які быў устаноўлены фашыстамі на захопленых тэрыторыях з’яўляўся сістэмай ваенных, эканамічных і палітычных мер, накіраваных на знішчэнне савецкага ладу, ліквідацыю тэрытарыяльнай цэласнасці, рабаванне народнай гаспадаркі, знішчэнне сацыяльных груп, нават цэлых народаў, непажаданых да фашысцкага рэжыму.

«Партызанскі рух і антыфашысцкая падпольная барацьба ў Беларусі. Удзел савецкіх грамадзян у еўрапейскім руху Супраціўлення. 1941–1945 гг.»

 

Экспазіцыя залы ўключае некалькі тэматычных блокаў, якія адлюстроўваюць развіццё і станаўленне партызанскага і падпольнага руху, барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў перыяд з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 гг.

Эрлікон

З расповеду экскурсавода далей вынікае, што на акупіраванай тэрыторыі Беларусі разгарнуўся партызанскі рух, у якім удзельнічала 374 000 чалавек. Каля 70 000 патрыётаў, аб’яднаных у падпольныя групы і арганізацыі, ажыццяўлялі дыверсіі на прадпрыемствах, вялі разведку для партызанскага камандавання і Чырвонай Арміі, ратавалі савецкіх ваеннапалонных і вязняў з няволі. У руху Супраціву ў Еўропе актыўны ўдзел прымала 40000 савецкіх грамадзян.

Партызан

«Вызваленне Беларусі. Разгром фашысцкай Германіі, яе саюзнікаў і мілітарысцкай Японіі»

 

У 1944-1945 гг. Вялікая Айчынная вайна ўступіла ў завяршальную фазу.

Т-34

Войскі Чырвонай Арміі поўнасцю выгналі захопнікаў з межаў Савецкага Саюза і перанеслі ваенныя дзеянні на тэрыторыю краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы, вызваліўшы народы Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі, Аўстрыі, Польшчы, Чэхаславакіі.

Пасля бою

Савецкія салдаты адыгралі вырашальную ролю ў разгроме фашысцкай Германіі і японскай Квантунскай арміі на Далёкім Усходзе.

Карціна

Працяглая барацьба Савецкага Саюза і краін антыгітлераўскай кааліцыі пераможна завяршылася падпісаннем Акта аб безумоўнай капітуляцыі Германіі 8 мая 1945 г., а таксама Акта аб безумоўнай капітуляцыі Японіі 2 верасня 1945 г.

«Зал Перамогі»

 

Сімвалічным завяршэннем экспазіцыі музея з’яўляецца Зала Перамогі.

Зал Перамогі

Імёны 2142 Герояў Савецкага Саюза і 73 поўных кавалераў ордэна Славы ўвекавечаны на мармуровых плітах.

Партызанскія фарміраванні

Залатымі літарамі ўпісаны назвы часцей і злучэнняў 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў, партызанскіх брыгад і атрадаў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У зале прыводзяцца лічбы страт у Другой сусветнай вайне.

1-ы Беларускі фронт

Цяпер у памяшканні залы часта праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, такія як прыняцце прысягі ваеннаслужачымі, уручэнне пагонаў афіцэрам, прыём у піянеры.

Наведванне Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны дазволіла паглыбіць веды аб ключавых падзеях і героях ваеннага перыяду. Экспазіцыя зрабіла глыбокае ўражанне і наглядна прадэманстравала маштаб трагедыі і веліч подзвігу савецкага народа. Праведзеная экскурсія мае вялікае значэнне для захавання гістарычнай памяці і садзейнічае фарміраванню патрыятычнай свядомасці.