МЫ РАЗАМ НА АДНОЙ ХВАЛІ!
1 чэрвеня першаснай прафсаюзнай арганізацыяй прадпрыемства для супрацоўнікаў і іх дзяцей быў арганізаваны турыстычны сплаў на байдарках працягласцю 15 км па рацэ Нарачанка.
Мерапрыемства праходзіла пад лозунгам “Мы разам на адной хвалі!” і прысвечана Дню абароны дзяцей, а таксама 120-годдзю прафсаюзнага руху Рэспублікі Беларусь.