18 ліпеня адбылася сустрэча адміністрацыі Цэнтральнага раёна з працоўным калектывам дзяржаўнага прадпрыемства «Гардарбуд»
22 ліпеня 2024 | Адзіны дзень інфармавання Адміністрацыя Працоўны калектыў Сустрэча
18 ліпеня ў рамках адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Валерыя Вараніцкага з працоўным калектывам дзяржаўнага прадпрыемства “Гардарбуд”.
У ходзе сустрэчы былі адлюстраваны аспекты асноўнай тэмы адзінага дня інфармавання “Моцны лідэр – гарант стабільнасці і бяспекі дзяржавы: да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь”. Акрамя таго, Валерыю Віктаравічу быў зададзены шэраг дадатковых пытанняў, сярод якіх можна выдзеліць тэрміны адводаў зямельных участкаў, перспектывы будаўніцтва жылля і атрыманне арэнднага жылля.