Кіраўнік Рэспублікі Беларусь павіншаваў беларусаў з Днём Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна
Другая нядзеля мая – Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з гэтым святам беларусаў.
Паважаныя суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
У гэтых сімвалах увасабляецца памяць пакаленняў, адлюстроўваюцца нацыянальная самасвядомасць і няпросты гістарычны шлях народа, звязваюцца разам мінулае, сучаснасць і будучыня беларускай дзяржавы.
Нашы сапраўды народныя сцяг, герб і гімн зразумелыя і праўдзівыя, захоўваюць у сабе жыццёвую мудрасць, умацоўваюць духоўныя сілы, натхняюць на новыя здзяйсненні.
Імкненне да міру, адданасць роднай зямлі і гатоўнасць ствараць у імя будучых пакаленняў дапамагалі беларусам ва ўсе часы заставацца вернымі сабе і сваім прынцыпам. Упэўнены, гэтыя якасці дазволяць нам не толькі выдужаць перад тварам сённяшніх выклікаў, але і прымножыць дасягненні суверэннага перыяду.
Ад душы жадаю вам, дарагія землякі, сямейнага шчасця, радасці, здароўя і поспехаў у працы на карысць Радзімы.
Фота: president.gov.by