Прэзідэнт падпісаў указ аб Годзе добраўпарадкавання
10 студзеня 2025 | Год добраўпарадкавання Президент Указ
Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнка быў падпісаны Указ ад 3 студзеня 2025 г. № 1 “Аб аб’яўленні 2025 года Годам добраўпарадкавання”.
Указам вызначаны комплекс мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей.
Ва Указе адзначана, што ў бягучым годзе адбудзецца не менш як два рэспубліканскія суботнікі.