• Беларуская мова
  • Русский

Версія для людзей са слабым зрокам

Заснаваны Дзяржаўны знак якасці

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам быў падпісаны Указ ад 18 студзеня 2024 г. №21 «Аб Дзяржаўным знаку якасці».

Указам зацверджана апісанне і выява знака. Дзяржаўны знак якасці ўяўляе сабой пяцікутнік чырвонага колеру. У цэнтры – стылізаваная выява перавернутай літары «К», у верхняй частцы – надпіс «Беларусь». Вуглы знака сімвалізуюць якасць беларускай прадукцыі, якая дасягаецца спалучэннем пяці паказчыкаў вытворчасці:

  • бяспека;
  • экалагічнасць;
  • інавацыйнасць;
  • тэхналагічнасць;
  • эстэтычнасць.

Дзяржаўны знак якасці

Заснаванне Дзяржаўнага знака якасці будзе садзейнічаць павышэнню якасці беларускіх тавараў і паслуг.