15 жніўня адбылася сустрэча калектыву прадпрыемства з прадстаўніком Беларускай праваслаўнай царквы
15 жніўня адбылася сустрэча прадстаўніка Беларускай праваслаўнай царквы – іерэя Альховіка Радзівона Уладзіміравіча з калектывам прадпрыемства ў рамках дыялогавай пляцоўкі на тэму “Размова аб важным: шчаслівая сям’я – моцная дзяржава!”.
Падчас сустрэчы Радзівон Уладзіміравіч задаўся пытаннем “Хто ёсць чалавек, навошта ён існуе, яго месца і роля ў свеце Бога?”. Было згадана, што «Бог стварыў чалавека па выяве свайму і падабенству». Гэта азначае, што чалавек здольны думаць, вольны ў сваіх дзеяннях і імкненні да богападабенства.
Адна з асноўных ідэй, згаданая падчас дыялогавай пляцоўкі, гучала наступным чынам: “Не дабро чалавеку быць сам-насам з сабой. Патрэбны памочнік». Што кажа аб тым, што не варта людзям быць доўга самотнымі, патрэбен памагаты, жонка ці муж. Сямейнае жыццё дазваляе прайсці мноства перашкод разам, падтрымліваючы адзін аднаго і шануючы такія сямейныя каштоўнасці як каханне, вернасць і давер.