Адбыўся пуск руху па пуцеправодзе паміж вул. Маскоўскай і пл. Незалежнасці
Уначы 1 лістапада было афіцыйна адкрыта рух па пуцеправодзе паміж вул. Маскоўскай і пл. Незалежнасці.
Працы на аб’екце «Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй пуцеправода з вул. Маскоўскай на пл. Незалежнасці ў г. Мінску» былі пачаты ў лютым гэтага года.
Гэты пуцеправод быў пабудаваны яшчэ ў 1963 годзе. З развіццём інфраструктуры горада ён стаў адной з найважнейшых транспартных артэрый, што прывяло да павелічэння нагрузкі на дарожнае палатно.

Згодна з ПАБ (заўв., праект арганізацыі будаўніцтва), работы па капітальным рамонце пуцеправода павінны былі працягнуцца 23 месяцы. Аднак, улічваючы вышэйзгаданую значнасць транспартнай артэрыі, будаўнікам прыйшлося арганізавацца і скараціць тэрміны правядзення работ.
– Усё сабралі на прылеглай тэрыторыі, насунулі сучаснымі метадамі па слізгальным апорам, апусцілі з вышыні амаль 4,5 метра на працоўную адзнаку. Гэта не новыя тэхналогіі, але ў сталіцы яны прымяняліся ўпершыню, — растлумачыў дырэктар Сяргей Панёў у інтэрв’ю агенцтву «Мінск-Навіны».
Сярод асаблівасцяў абноўленага пуцеправода можна вылучыць яго павялічаную грузападымальнасць у параўнанні з папярэднім станам. Як адзначыў Сяргей Панёў, для праверкі трываласці па пуцеправодзе праехалі дзевяць грузавых аўтамабіляў “МАЗ” (каля 30 т).

Карэспандэнты «Мінск-Навіны» і тэлеканалу «Сталічнае тэлебачанне» задалі пытанне мінчанам, што яны думаюць аб заканчэнні работ на пуцеправодзе.
Агенцтва «Мінск-Навіны»:
Тэлеканал «Сталічнае тэлебачанне»:
Акрамя таго, уся інфраструктура была абноўлена, зманціраваны інжынерныя камунікацыі. Ілюмінацыя і вонкавае асвятленне было заменена на святлодыёдным.