• Беларуская мова
  • Русский

Версія для людзей са слабым зрокам

Дырэктар УП “Мінскводаканал” сустрэўся з працоўным калектывам дзяржаўнага прадпрыемства “Гардарбуд”

22 лютага адбылася сустрэча дырэктара УП “Мінскводаканал” Фёдара Рымашэўскага з працоўным калектывам дзяржаўнага прадпрыемства “Гардарбуд”.

Рымашэўскі

У ходзе сустрэчы было ўзгадана пытанне Адзінага дня галасавання і разгледжаны некаторыя напрамкі дзейнасці УП “Мінскводаканал”.

Ніжэй прадстаўлены агляд асноўных палажэнняў, адзначаных на мінулай сустрэчы, падмацаваных інфармацыяй з афіцыйнага сайта УП “Мінскводаканал”.

Вядучымі напрамкамі дзейнасці прадпрыемства на сённяшні дзень з’яўляюцца:

  • бесперабойнае водазабеспячэнне спажыўцоў пітной і тэхнічнай вадой, кантроль яе якасці (“Мінскводаправод”, структурнае падраздзяленне);
  • перапампоўка і ачыстка сцёкавых вод, якія паступаюць у гаспадарча-бытавую каналізацыю горада («Мінскачыствод», структурнае падраздзяленне);
  • эксплуатацыя комплексу гідратэхнічных збудаванняў па перакідцы рачнога сцёку з басейна Балтыйскага мора ў цэнтральную і далей у паўднёвую частку краіны, г.зн. да басейна Чорнага мора, абвадненне ракі Свіслач і Сляпянскай воднай сістэмы (вытворчасць па эксплуатацыі Вілейска-Мінскай воднай сістэмы (ВМВС), структурнае падраздзяленне);
  • забеспячэнне стабільнага фінансавага стану прадпрыемства шляхам збору грошай за рэалізаваныя паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення (цэнтр па разліках са спажыўцамі «Водазбыт», структурнае падраздзяленне).

Гаспадарча-пітнае водазабеспячэнне сталіцы ажыццяўляецца з падземных і павярхоўных крыніц.

Па словах Фёдара Віктаравіча, вада з артэзіянскіх крыніц падаецца спажыўцам без дадатковай ачысткі і апрацоўкі хлорам. Нягледзячы на гэта, некаторыя ваданосныя гарызонты характарызуюцца падвышаным утрыманнем жалеза і марганцу. Вада з такіх водазабораў паступае на станцыі абезжалезвання (САЖ), якія размешчаны на пляцоўках помпавых станцый, дзе падвяргаецца аэрацыі і фільтраванню. Вада з павярхоўнай крыніцы паступае на ачышчальную вадаправодную станцыю (АВС), дзе адбываецца яе ачыстка перад падачай у вадаправодную сетку.

Як піша афіцыйны сайт, у Мінску створаны чатыры цэнтры па разліках са спажыўцамі. Разліковыя цэнтры каардынуюць работу з абанентамі, кансультуюць іх па пытаннях заключэння дагавораў, аплаты і зверкі запазычанасці.

Фёдар Віктаравіч зазначыў, што прадпрыемства падтрымлівае маладых спецыялістаў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў, сярэдне-спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў рэспублікі. Студэнты маюць магчымасць праходжання вытворчай практыкі на прадпрыемстве. Сярод навучальных устаноў названы Беларускі нацыянальны тэхналагічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і іншыя навучальныя ўстановы.

Дырэктар УП “Мінскводаканал” немалаважную ўвагу ўдзяліў выкарыстанню ў іх дзейнасці логгераў – прыбораў, з дапамогай якіх вызначаюцца месцы схаваных уцечак на сетках водазабеспячэння.

Да ўсяго іншага, Фёдар Віктаравіч падзяліўся тым, што ў цяперашні час разглядаецца магчымасць укаранення штучнага інтэлекту ў кол-цэнтры “Водазбыту”, пра што ён на днях распавёў агенцтву “Мінск-Навіны”. На сённяшні дзень у кол-цэнтры можна атрымаць кансультацыю па наступных пытаннях:

  • заключэнне дагавора на аказанне паслуг водазабеспячэння;
  • водаадвядзенне кватэры і індывідуальнага жылога дома;
  • парадак разлікаў і ўнясенне платы за гэтыя паслугі;
  • узгадніць дату і час выкліку кантралёра для апламбіроўкі прыбораў уліку расходу вады або зверкі паказанняў, візіту спецыялістаў для планавай замены або рамонту вадамераў і інш.

Непасрэдна, у кол-цэнтр «Водазбыту» па пытаннях можна датэлефанавацца па нумары 119.

 

Крыніца: minskvodokanal.by, minsknews.by.