• Беларуская мова
  • Русский

Версія для людзей са слабым зрокам

Мінск поўнасцю пераведзены на водазабеспячэнне з падземных крыніц

10 студзеня ва ўрачыстай форме з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава адбыўся пуск артэзіянскай вады з падземных крыніц для забеспячэння водазабеспячэння горада Мінска.

Паводле слоў Уладзіміра Кухарава, да гэтага часу ў горадзе заставалася тры сістэмныя праблемныя пытанні:

  • водазабеспячэнне сталіцы з падземных крыніц;
  • рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў;
  • будаўніцтва смеццесарціровачнага завода.

Уладзімір Кухараў:

«Горад штодня выкарыстоўвае 450 тысяч кубічных метраў вады, 330 тысяч з падземных крыніц у нас было, каля 120-130 тысяч штодня пастаўлялася з наземных крыніц (гэта Вілейская водная сістэма). Для таго, каб знайсці гэтыя 130 тысяч, у самім горадзе і на найбліжэйшых тэрыторыях такіх запасаў вады не было. Яны былі на адлегласці 35-40 км ад горада. Каб падняць гэтую ваду, было прасвідравана і пабудавана 87 новых свідравін, яшчэ больш за 40 перабурана. Пабудавана 114 км трубаправодаў вялікага дыяметра».

Як адзначыў старшыня Мінгарвыканкама, каштарысны кошт праекта складаў 850 млн. беларускіх рублёў. Аднак, за кошт хуткіх тэмпаў работ і дзякуючы эканоміі, пры правядзенні закупак удалося зэканоміць каля 150 млн. беларускіх рублёў. Выніковы кошт праекта склаў 700 млн. беларускіх рублёў.

Аляксандр Лукашэнка:

«Кажуць, у нас няма карысных выкапняў. Самае вялікае карыснае выкапень у нас – чыстая вада. Я ўжо казаў: у нейкім годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый ацаніла ваду – у нас, па-мойму, і ў Харватыі аказалася вада сама чыстая. Таму забяспечыць мегаполіс амаль у два мільёны чалавек абсалютна артэзіянскай вадой – гэта найвялікшы подзвіг нашага пакалення. Мала хто, ды ўвогуле я не ведаю такіх дзяржаў, якія б з клопатам аб людзях падышлі да гэтага пытання. Мы ж маглі проста абыходзіцца тым, што ёсць. У нас была добрая вада, але зрабілі выдатную ваду. Цяпер Мінск жыве, як любая вёска, а вёскі ўсё ж жывуць са свідравін. Гэта вельмі сур’ёзны праект, і мяркую, што мінчане гэта ацэняць. Гэта вялікая справа».

Акрамя таго, Уладзімір Кухараў адзначыў, што не так даўно ў горадзе пачалі рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў. Праект разбіты на некалькі чэргаў. У пачатку плануецца рэканструяваць збудаванні механічнай ачысткі, гэтыя работы ўжо вядуцца. Другая чарга прадугледжвае мадэрнізацыю збудаванняў біялагічнай ачысткі. Трэцяя чарга – падрыхтоўка збудаванняў па утылізацыі і перапрацоўцы глею.

Уладзімір Кухараў:

«Да канца года мы пачынаем працаваць па чацвёртай і пятай чарзе. Плануем, што першыя тры чаргі мы зробім цягам двух гадоў. У 2028 годзе плануем забяспечыць поўнасцю рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў Мінска, якія будуць аснашчаны сучаснымі тэхналогіямі. Фактычна гэта будзе безадходная вытворчасць».

Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на тым, што аб’ект павінен быць завершаны і ўведзены ў эксплуатацыю да канца пяцігодкі. Акрамя таго, гэты праект будзе пілотным, і пасля рэалізацыі ў сталіцы будаўніцтва такіх станцый можа быць рэалізавана і іншых гарадах, перш за ўсё, абласных.

Урачыстая цырымонія праводзілася на новай помпавай станцыі “Шчомысліца”.

Крыніца: president.gov.by, афіцыйны Youtube-канал Белтэлерадыёкампаніі NEWS.BY.