• Беларуская мова
  • Русский

Версия для слабовидящих

Напярэдадні Новага года ў сталіцы з’явіўся новы падземны пешаходны пераход

Аб’ект «Будаўніцтва пешаходнага перахода праз прасп. Незалежнасці да паркавай зоны ўздоўж вуліц Каліноўскага, К.Туроўскага з уладкаваннем прылеглай тэрыторыі ў межах вул.Каліноўскага-мясцовы праезд-камунальна-абслугоўваючай зоны-могілак «Усходняе»-прасп. Незалежнасці» быў пабудаваны за 8 месяцаў.

Каліноўскага

Унікальнасць дадзенага будаўнічага аб’екта заключаецца ў тым, што пераход быў пабудаваны закрытым спосабам: не было неабходнасці мяняць схему дарожнага руху транспартных сродкаў.

Пры будаўніцтве былі выкарыстаны ўстаноўкі гарызантальна накіраванага свідравання, з дапамогай якіх быў утвораны П-вобразны купал, які складаецца з 21 металічнай трубы, у далейшым запоўненых бетонам.

Пад пр. Незалежнасці фармаванне 40-метровага экрана выраблялася без ударнага ўздзеяння на грунт. Па інфармацыі ДВА “Мінскбуд”, трубы па чарзе ўціскаліся на даўжыню праходкі і нарошчваліся метадам зваркі па ходзе свідравання свідравіны. Канструкцыя купала тунэля была ўзмоцнена 33 металічнымі рамамі адначасова з выманнем грунта.

Адначасова вяліся маналітныя працы ў адкрытых зонах тунэлю па ўладкаванні пандусаў і лесвіц з боку сквера на вул. Каліноўскага і будынку «Першага нацыянальнага гандлëвага дома», які з’явіўся на месцы былога даўгабуда пад назвай «Магніт Менска».

Крыніца: minsknews.by