80 слоў аб свеце: прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці запускае спец-праект
Ініцыятыва прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і накіравана на захаванне пераемнасці пакаленняў і гістарычнага мінулага краіны.
Вялікая Айчынная вайна пакінула незаменную страту ў гісторыі беларускага народа. Тысячы жыццяў былі загублены, сотні гарадоў і вёсак былі разбураны, мноства сем’яў страцілі сваіх блізкіх. Але нягледзячы на ўсе пакуты, вялікі подзвіг народа ў барацьбе за свабоду і незалежнасць застанецца ў нашай памяці назаўжды. Мір і памяць – гэта не пустыя словы, гэта наша гісторыя, наша адказнасць і наша будучыня. Важна не забываць пра тое, што адбылося ў мінулым, шанаваць памяць аб загінуўшых і імкнуцца да міру ў сучаснасці і будучыні, – адзначыла намеснік старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Ларыса Гардон.
На працягу некалькіх месяцаў работнікі прадпрыемстваў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі дасылалі ў галіновы прафсаюз цытаты, вершы аб тым, для іх значыць подзвіг савецкага народа, памяць аб вялікай перамозе. Нехта дасылаў нават уласныя вершы.
Усе сабраныя матэрыялы сістэматызаваны і ў далейшым будуць надрукаваны ў спецыяльным зборніку.
Праект запускаецца ў сацыяльных сетках, дзе кожны ахвочы можа падзяліцца, што для яго значыць мір і памяць аб Вялікай айчыннай вайне.
Фармат – вольны, гэта можа быць як відэа, так і тэкст у пасце пад фатаграфіяй. Абавязковая ўмова- хэштэг #80словомире.