• Беларуская мова
  • Русский

Версія для людзей са слабым зрокам

Міхаіл Орда: Справа супраць Беларусі ў МАП – гэта маніпуляцыя і фальсіфікацыя

8 чэрвеня 2023 |

Пра гэта заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў, каментуючы ход разгляду Міжнароднай арганізацыяй працы ў Беларусі.

Сітуацыя з МАП

На сённяшні дзень Беларусь, у якой больш за 90% работнікаў з’яўляюцца членамі прафесійных саюзаў і дзейнічае больш за 20 тысяч калектыўных дагавораў з дадатковымі гарантыямі для работнікаў, на пляцоўцы МАП спрабуюць абвінаваціць у тым, што нібыта людзі не маюць магчымасці аб’яднацца ў прафсаюзы і заключаць калектыўныя дагаворы. І ў выніку пад націскам прадстаўнікоў шэрагу заходніх краін Міжнародная арганізацыя працы фактычна прапануе членам-удзельнікам арганізацыі ўвесці чарговыя абмежавальныя меры да працоўных Беларусі.

“Сёння Захад разумее, што прайграе санкцыйную вайну, якую вядзе супраць Беларусі. І каб апраўдаць свае незаконныя дзеянні, уцягнуць у гэтую брудную гульню іншыя краіны, спрабуе выкарыстоўваць пляцоўку Міжнароднай арганізацыі працы. Гэта абсурд поўны. Міжнародная арганізацыя працы па сваёй сутнасці павінна бараніць занятасць і прыбыткі людзей. Для гэтага яна створана гістарычна. А сёння заходнікі спрабуюць працягнуць праз гэтую арганізацыю рашэнне, якое накіраванае на тое, каб пакінуць людзей без працы і без заробку, – падкрэсліў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда. – Прычым і на пляцоўцы МАП яны дзейнічаюць вельмі выдасканалена. Практычна ўзурпавалі тут уладу і не прыслухоўваюцца ні да якой іншай пазіцыі. Літаральна ўчора прадстаўнік ААН выступіў супраць санкцыяў у дачыненні да Беларусі. Прафсаюзы больш за сотню краін, якія ўваходзяць у Сусветную федэрацыю прафсаюзаў, Усеагульная канфедэрацыя прафсаюзаў, якая аб’ядноўвае больш за трыццаць мільёнаў працоўных таксама калектыўна выступілі катэгарычна супраць прымянення якіх-небудзь абмежаванняў. Але гэтая пазіцыя мільёнаў працоўных не проста праігнараваная. Яна хаваецца і замоўчваецца. Робіцца ўсё для таго, каб паказаць, што нібыта працоўныя ўсяго свету падтрымліваюць МАП у гэтым пытанні. Гэта абсалютна ня так. Усё гэта яшчэ раз пацвярджае, што справа супраць Беларусі – гэта маніпуляцыя меркаваннем і фальсіфікацыя”.

Як падкрэсліў старшыня ФПБ, практыка паказвае, што любыя абмежавальныя меры, любыя санкцыі парушаюць кааперацыйныя сувязі і вытворчыя ланцужкі. Гэта негатыўна ўплывае на людзей ва ўсіх краінах, у тым ліку і ў тых, якія ўводзяць гэтыя санкцыі. І калі Міжнароднай арганізацыяй працы будзе прынятае рашэнне супраць Беларусі, гэта будзе па сваёй сутнасці злачынства супраць працоўных не толькі нашай краіны, але і іншых дзяржаў.

 

Даведачна. Гэтымі днямі і да 16 чэрвеня ўключна ў Жэневе праходзіць штогадовая сесія Міжнароднай канферэнцыі працы МАП. Прадстаўнікі работнікаў, працадаўцаў і ўрадаў са 187 дзяржаў – членаў МАП разглядаюць шырокі спектр пытанняў, якія датычацца ў першую чаргу рэалізацыі асноватворнага права кожнага чалавека ва ўсім свеце – права на працу. Таксама Міжнародная арганізацыя працы аналізуе сітуацыю з умовамі працы, занятасцю, узроўнем сацыяльных гарантый кожнай з краін-удзельнікаў.

 

Крыніца: 1prof.by.