• Беларуская мова
  • Русский

Версія для людзей са слабым зрокам

“Твары вызваліцеляў”: прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў запускае спецпраект

Спецпраект

Ініцыятыва прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і накіравана на захаванне пераемнасці пакаленняў і гістарычнага мінулага краіны.

На працягу некалькіх месяцаў работнікі сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі дасылалі ў галіновы прафсаюз фотаздымкі і гісторыі сваіх блізкіх, якія прайшлі праз вайну. Усе сабраныя матэрыялы сістэматызаваны і будуць захоўвацца ў спецыяльным раздзеле “Памяць нашых членаў прафсаюза” на сайце прафсаюза.

«Для беларусаў тэма гістарычнай мінуўшчыны не проста вельмі важная. Гэта асабістая гісторыя кожнай беларускай сям’і. У шмат якіх дамах захоўваюцца фотаздымкі блізкіх, якія бачылі гэтыя страшныя старонкі, якія змагаліся за нашу свабоду і незалежнасць. Кожны асобны лёс, кожная асабістая гісторыя – усё разам гэта і ёсць наша агульная спадчына, якую так важна зберагчы для нашых дзяцей. Будуць жывыя ўспаміны – будзе будучыня, – распавёў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Юрый Дарагакупец. – Ад нашых работнікаў ужо паступіла каля 60 асабістых гісторый. Гэта ўспаміны аб блізкіх сваяках, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі. Адзначу, што гэта толькі старт праекту. Кожны жадаючы з гэтага моманту можа расказаць гісторыю сваёй сям’і. Фотаздымкі з апісаннем можна дасылаць у прафкамы, якія ўваходзяць у склад галіновага прафсаюза. Таксама ініцыятыву запускаем у сацыяльных сетках».