• Беларуская мова
  • Русский

Версія для людзей са слабым зрокам

У новай пяцігодцы прафсаюзы зробяць акцэнт на якасці працы па ўсіх напрамках

31 студзеня 2025 |

Сёння для Федэрацыі прафсаюзаў знакавы дзень – на Х з’ездзе падводзяць вынікі працы за пяцігодку. Да гэтай даты прымеркавалі і важную для прафсаюзаў і дзяржавы падзею – падпісанне Генеральнага пагаднення.

Юрый Сянько

Як адзначыў у размове з журналістамі старшыня ФПБ Юрый Сянько, дакумент захаваў у сабе ўсе лепшыя распрацоўкі, якія былі ў свой час прапанаваны і ўзгоднены наймальнікамі, прафсаюзамі і ўрадам і апраўдалі сябе ў дзеянні і ў жыцці.

– У гэтую Генеральную дамову ўвайшоў шэраг інавацый. Новыя варыянты замацавання работнікаў на месцах, падтрымка ў сацыяльным забеспячэнні і шэраг іншых напрамкаў знайшлі адлюстраванне ў дакуменце, – пракаментаваў кіраўнік нацыянальнага прафцэнтра.

Сёння на Х з’езд ФПБ з усіх куткоў нашай краіны з’ехаліся больш за 500 чалавек, каб узяць удзел у падвядзенні вынікаў. Пяцігодка была няпростай, але, разам з тым, дастаткова дзейснай. І гэта дзякуючы сумеснай працы прафсаюзаў і сацыяльных партнёраў.

– Мы ганарымся тым, што за мінулую пяцігодку на 25% паднялася рэальная заработная плата. Практычна да мінімуму зведзена частковая занятасць на прадпрыемствах. Гэта таксама нашая сумесная заслуга як прафсаюзаў, так і наймальнікаў. Пошук рашэнняў для таго, каб любая сям’я, любы чалавек, які працуе, меў магчымасць поўнасцю рэалізаваць свае магчымасці і атрымаць дастойную зарплату, – адзначыў Юрый Сянько.

Старшыня ФПБ удакладніў, што асноўным вектарам далейшай работы прафсаюзаў будзе той пасыл, які зрабіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, падпісаўшы Указ аб пяцігодцы якасці. Ён падкрэсліў, што ўсе рашэнні, якія прымаюцца прафсаюзамі, будуць накіраваны на павышэнне якасці работы па ўсіх напрамках.

Лідэр нацыянальнага прафцэнтра адзначыў, што неабходна дасягаць новых вышынь дзякуючы якаснай рабоце нашых працаўнікоў, новым тэхналогіям, пошуку рашэнняў па аптымізацыі вытворчасці.

– Мы будзем прапаноўваць рашэнні, каб з наймальнікамі захаваць работніка, павялічыць яго прафесіяналізм, – падзяліўся кіраўнік ФПБ.

Яшчэ адзін важны блок пытанняў, на якім спыніўся кіраўнік ФПБ, – гэта стварэнне ўмоў для адпачынку і аздараўлення членаў прафсаюза. У тым ліку асаблівая ўвага будзе ўдзелена мадэрнізацыі і медыцынскаму абсталяванню санаторыяў, каб аздараўленне і рэабілітацыя работнікаў праходзілі на высокім узроўні.

Крыніца: 1prof.by.