25 лютага супрацоўнікі прадпрыемства прынялі ўдзел у спаборніцтве па лыжных гонках
26 лютага 2026 | Лыжы Прафсаюз Спартакіяда Спорт
25 лютага ў рамках 28 круглагадовай спартакіяды Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюза супрацоўнікі прадпрыемства прынялі ўдзел у лыжных гонках.

Па выніку спаборніцтваў прадпрыемства зарабіла ў сваю скарбонку сярэбраны медаль за другое месца ў асабістым заліку ў забегу «жанчыны старэйшыя за 35 гадоў».
Спаборніцтвы праходзілі на лыжаролернай трасе па адрасе пр-т Пераможцаў, 22.