Турыстычны злёт Цэнтральнага раёна 2023: як гэта было
16-18 чэрвеня на базе турысцка-аздараўленчага комплексу “Высокі бераг” Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці прайшоў турыстычны злёт Цэнтральнага раёна г. Мінска, прысвечаны тэме “Мір ствараем разам!”.
Мэтамі і задачамі турыстычнага злёту з’яўляліся:
– фарміраванне грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці праз спартыўна-аздараўленчую дзейнасць;
– прапаганда здаровага ладу жыцця;
– развіццё і папулярызацыя спартыўнага турызму як сродку фізічнага, патрыятычнага і экалагічнага выхавання;
– павышэнне ўзроўню майстэрства спартсменаў і каманд у турысцкіх навыках;
– павышэнне мастацкага ўзроўню творчых конкурсаў;
– арганізацыя культурнага вольнага часу прадстаўнікоў працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый.
Першы дзень для нашай каманды пачаўся з разбіўкі лагера…
…і выступленні ў рамках творчай конкурснай праграмы.
Другі дзень, безумоўна, з’яўляўся насычаным на спартыўныя спаборніцтвы.
Валейбол
Спаборніцтва праводзілася па правілах гульні ў паркавы валейбол, па алімпійскай сістэме.
Турыстычная эстафета
Турыстычная эстафета складалася з трох этапаў: тэхніка велатурызму (фігурнае ваджэнне), тэхніка пешага турызму, тэхніка воднага турызму.
Тэхніка велатурызму
Дыстанцыя ўключала ў сябе наступныя элементы: трыял, фігурнае ваджэнне («васьмёрка», «круг», «змейка», «каляіна», перанос прадмета, вароты, «зігзаг»).
Тэхніка пешага турызму
Тэхніка пешага турызму ўключала ў свой склад наступныя элементы: купіны, ківач, пераправа па раўналежным парэнчах, ношка вузлоў.
Тэхніка воднага турызму
Гарадзейны спорт
Міні-футбол
Спаборніцтвы праводзіліся па правілах гульні ў міні-футбол, па алімпійскай сістэме.
Паласа перашкод
Футбольны дартс
Спаборніцтва праводзілася сярод кіруючага складу прадпрыемстваў-удзельнікаў.